Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Jan 2016

Год культуры ў Мінску пройдзе пад знакам папулярызацыі беларускай мовы

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План мерапрыемстваў па правядзенні Года культуры ў Мінску пройдзе пад знакам папулярызацыі беларускай мовы і выхавання патрыятызму. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама праінфармаваў, што распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенні Года культуры ў сталіцы. Ён уключае некалькі асноўных напрамкаў, а таксама новыя праекты і знакавыя падзеі. Асноўны акцэнт зроблены на выхаванні патрыятызму і папулярызацыі беларускай мовы і культуры. Так, будзе праведзены Тыдзень беларускай мовы, упершыню адбудзецца фестываль беларускай моды "Этнастыль". Цыкл мерапрыемстваў прымеркаваны да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Знакавымі Сяргей Мядзведзеў назваў мерапрыемствы ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" у чэрвені бягучага года. Дарэчы, на яго будаўніцтва жыхары Беларусі і іншых краін ахвяравалі звыш Br1,2 млрд і 400 тыс. еўра. Комплекс узводзіцца на тэрыторыі Заводскага раёна сталіцы, дзе ў гады ВАВ быў лагер смерці "Трасцянец". Цырымонія закладкі памятнай капсулы з пасланнем нашчадкам, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адбылася 8 чэрвеня 2014 года. У чэрвені 2015-га на тэрыторыі былога лагера адкрылі мемарыяльную скульптуру "Брама памяці", стэлы ў памяць аб месцах масавых знішчэнняў людзей на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гады, выканалі кансервацыю руін канцлагера.

Паводле слоў Сяргея Мядзведзева, у 2016 годзе ў Мінску запланаваны конкурсы і фестывалі для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі. У прыватнасці, пяты раз пройдзе фестываль патрыятычнай песні.

У план уключаны і мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё і падтрымку нацыянальных, духоўных і культурных традыцый. Гэта акцыя "Ноч музеяў", рэспубліканскі конкурс бібліятэк, рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет", дзень беларускага пісьменства, гарадскі фестываль народнай творчасці "Сузорье".

Вялікая ўвага ўдзяляецца мерапрыемствам па развіцці і падтрыманні прафесійнага беларускага мастацтва. Размова ідзе і аб паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы тэатральна-відовішчных устаноў Мінска, і аб праектах, звязаных з прафесійным мастацтвам, а таксама аб арт-праектах у адкрытай гарадской прасторы ("Мастак і горад", "Арт-астравы", "Джазавыя суботы" і інш.). Мерапрыемствы, якія палюбіліся ўжо мінчанам і гасцям сталіцы, будуць сканцэнтраваны на тэрыторыі Верхняга горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі