Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Oct 2015

Поезд "Экспрэс ААН-70" вяртаецца ў Мінск пасля паездкі па абласных гарадах

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў 13.30 на чыгуначны вакзал Мінска з Віцебска прыбудзе поезд "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для ўстойлівага развіцця", які знаходзіўся ў паездцы па ўсіх абласцях рэспублікі з 23 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Падчас вяртання з Віцебска ў Мінск у вагонах поезда ўвага ўдзельнікаў ініцыятывы ААН будзе сканцэнтравана на мэце 17 - партнёрстве ў інтарэсах устойлівага развіцця. Адбудуцца абмеркаванні і дыскусіі, пройдзе прэзентацыя вынікаў тэматычнага маладзёжнага конкурсу і іншыя мерапрыемствы.

Пасля прыбыцця экспрэса на чыгуначным вакзале беларускай сталіцы запланавана падпісанне Дэкларацыі прыхільнасці Мэтам у галіне ўстойлівага развіцця прадстаўнікамі ААН і кіраўніцтва Мінскай вобласці. Таксама будзе прадстаўлена выстаўка, прысвечаная рабоце ААН.

На працягу тыдня больш як 150 супрацоўнікаў ААН, прадстаўнікоў урада Беларусі, грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, рэлігійных абшчын, дыпламатычнага корпуса, звычайныя грамадзяне не толькі наведалі абласныя цэнтры, але і паўдзельнічалі ў сотнях мерапрыемстваў.

"Кожны горад акрэсліў пэўныя Мэты ўстойлівага развіцця. Хоць мэт 17, а гарадоў толькі шэсць, іх аб'ядналі, каб расказаць аб інклюзіўным развіцці, пагаварыць аб здаровым ладзе жыцця, прадэманстраваць энергаэфектыўныя тэхналогіі, паказаць, як будуецца зялёная эканоміка ў Беларусі", - адзначыла намеснік пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі Кацярына Паніклава ў інтэрв'ю Радыё ААН. Таксама, паводле яе слоў, паездка прадаставіла магчымасць пасажырам паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы, у якой, як правіла, нараджаюцца новыя ідэі.

Сумесная ініцыятыва пад назвай "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для ўстойлівага развіцця" стала магчымай дзякуючы партнёрству Міністэрства замежных спраў і арганізацый сістэмы ААН у Беларусі. Поезд быў выдзелены Беларускай чыгункай. У ім 10 вагонаў, некаторыя адведзены пад дыскусійныя пляцоўкі. Экспрэс адзначаны сімволікай ААН - "Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым". У час пераезду з аднаго горада ў іншы, у залежнасці ад тэмы, на борце праходзілі семінары, майстар-класы, абмеркаванні, дэманстрацыі фільмаў і форумы.

Да 17 Мэт устойлівага развіцця ААН адносяцца ўстараненне беднасці, ліквідацыя голаду, забеспячэнне добрага здароўя і дабрабыту, якаснай адукацыі, гендарнай роўнасці, доступ да чыстай вады і санітарыі, недарагая і чыстая энергія, дастойная работа і эканамічны рост, індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура, змяншэнне няроўнасці, устойлівыя гарады і населеныя пункты, адказнае спажыванне і вытворчасць, барацьба са змяненнем клімату, захаванне марскіх экасістэм, захаванне экасістэм сушы, мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты, а таксама партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі