Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Чэр 2015

Пленэр "Віцебск - горад Марка Шагала" сабраў больш за сотню юных мастакоў з Беларусі, Расіі і Казахстана

22 чэрвеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Віцебск у гэтыя дні прымае ў сябе больш за 100 юных мастакоў з Беларусі, Расіі і Казахстана на традыцыйным міжнародным пленэры "Віцебск - горад Марка Шагала", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў турфірме "Ілва", якая з'яўляецца галоўным арганізатарам падзеі.

Вучні розных школ мастацтваў з Масквы, Жалезнагорска, Лесасібірска (Расія), Тэміртау (Казахстан), а таксама Бабруйска на працягу мінулых выхадных заязджалі ў Віцебск, дзе іх чакалі цікавыя экскурсіі і наведванне музеяў. Цяпер жа юныя мастакі пачалі асноўную частку праграмы - конкурс-пленэр, які штогод праходзіць у паўночнай сталіцы Беларусі з 2003 года.

"Некаторыя, напрыклад масквічы, прыязджаюць ужо другі раз - яны ў захапленні ад Віцебска. Цяпер юнакі малююць гарадскія пейзажы ў цэнтры Віцебска і іншых яго кутках. А пасля з 25 чэрвеня работы будуць экспанавацца ў выставачнай зале цэнтра эстэтычнага выхавання "Маладзік" пры школе мастацтваў нумар 3 - гэта будзе своеасаблівы падарунак гораду. Конкурс жа будзе праводзіцца сярод дамашніх работ юных мастакоў, якія яны прывезлі з сабой", - растлумачыла менеджар па спецпраектах "Ілвы" Алена Паднябеснава.

Удзельнікі пленэру таксама маюць магчымасць павучыцца ў знакамітых віцебскіх мастакоў на майстар-класах. Напрыклад, 23 чэрвеня запланавана паездка ў музей-сядзібу Ільі Рэпіна "Здраўнёва", дзе свае ўрокі дасць Фелікс Гумен. На наступны дзень юныя мастакі накіруюцца на экскурсію ў Полацк, дзе таксама нямала мясцін, вартых пэндзля таленавітых юных мастакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі