Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Чэр 2016

Пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны паміж установамі культуры Беларусі і Расіі ў Нясвіжы

7 чэрвеня, Нясвіж /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны сёння паміж установамі культуры Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведаміў журналістам, падводзячы вынікі пасяджэння секцыі "Беларуска-расійскае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сферы турызму: гістарычны і сучасны кантэкст" на ІІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якое прайшло ў Нясвіжы, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Сяргей Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такія пагадненні з'яўляюцца вельмі важным крокам у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Гэтым мы паказваем, што супрацоўніцтва павінна будавацца не толькі на ўзроўні дзяржаў і рэгіёнаў, але і паміж канкрэтнымі ўстановамі. Напрыклад, сёння пагадненні аб узаемадзеянні падпісалі Астраханскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік і Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Сергіевапасадскі драматычны тэатр-студыя "Тэатральны каўчэг" і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Калі суб'екты гаспадарання ўзаемадзейнічаюць непасрэдна, яны заўсёды дамовяцца аб канкрэтных і практычных рэчах, атрымаюць ад узаемадзеяння максімум карысці для сябе і грамадства. Сёння мы далі старт гэтаму важнаму працэсу, і, на наш погляд, ён пойдзе па нарастаючай", - сказаў Сяргей Рыбакоў.

Паводле яго слоў, работа секцыі прайшла плённа. Абмеркаваны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемадзеяння. Прычым размова была вельмі прадметнай. У ліку закранутых тэм - роля музеяў у развіцці культурнай прасторы Беларусі і Расіі, аб'яднанне намаганняў у захаванні памяці і процідзеянні скажэнням гісторыі Другой сусветнай вайны, аб шляхах актывізацыі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне фільмавытворчасці. "У ходзе дыскусій паступіла столькі канкрэтных і вельмі цікавых ідэй і прапаноў, што мы іх вырашылі аформіць асобным пратаколам і выкарыстоўваць у далейшай рабоце па развіцці культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы турызму ў Саюзнай дзяржаве", - рэзюмаваў Сяргей Рыбакоў.

Для гасцей была арганізавана касцюміраваная экскурсія па Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" і канцэрт камернай музыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі