Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2017

Першыя біяметрычныя ID-пашпарты беларусы пачнуць атрымліваць у 2019 годзе

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя біяметрычныя ID-пашпарты беларусы пачнуць атрымліваць у 2019 годзе, заявіў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

"У 2019 годзе, думаю, пачнём атрымліваць першыя біяметрычныя ID-пашпарты. Працэдура атрымання падкантрольная Міністэрству ўнутраных спраў", - сказаў Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, далейшае развіццё атрымае і дзяржаўная сістэма засведчання электронных ключоў. "Сёння ў краіне іх выдадзена амаль 100 тыс. Патэнцыял - да 300 тыс.", - расказаў міністр.

Сяргей Папкоў таксама нагадаў, што работа вядзецца ў адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. "Уся гэта праграма каштуе каля Br1,35 млрд. Гэта і ўласныя сродкі прадпрыемстваў, і крэдытныя рэсурсы, у тым ліку сусветных банкаў. У сярэднім у год мы інвесціруем Br280-300 млн", - канстатаваў міністр.

Праграма падзелена на тры падпраграмы: "Інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура", "Інфраструктура інфарматызацыі" і "Лічбавая трансфармацыя". Сяргей Папкоў расказаў, што па першай падпраграме ў большай ступені працуюць аператары сувязі. "У краіне створана магутная сістэма тэлекамунікацый. Яны дастатковыя для таго, каб на належным узроўні прадстаўляць паслугі як фіксаванай, так і сотавай сувязі, інтэрнэт-тэхналогій, і для развіцця функцый электроннага ўрада, лічбавай трансфармацыі эканомікі", - сказаў ён.

Па другой падпраграме ствараецца Нацыянальная сістэма беспапяровага гандлю і Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма. "Ствараецца партал адкрытых даных. Рэалізацыя праекта запланавана на 2017-2018 гады. Будуць замешчаны базы найбольш значных сацыяльных даных, звязаных з гандлем, культурай, бытавым абслугоўваннем, раскладам паяздоў і г.д.", - растлумачыў міністр.

Што датычыцца трэцяй падпраграмы, то, паводле слоў Сяргея Папкова, галіны працуюць над тым, каб правесці лічбавую трансфармацыю. Больш рушылі наперад у гэтым пытанні падатковыя, мытныя і пагранічныя органы, медыцына

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі