Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Жнв 2015

Першы хлебны фестываль пройдзе ў Мінску 5 верасня

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы фестываль "Свята хлеба" пройдзе ў Мінску 5 верасня бягучага года, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Мерапрыемства адбудзецца ў парку імя М. Горкага. На фестывалі сваю прадукцыю прадставяць шэсць хлебазаводаў КУП "Мінскхлебпрам", яны прадэманструюць навінкі вытворчасці, правядуць майстар-класы па лепцы розных фігурак, круасанаў,слоек з дражджавога, слоенага цеста, а таксама з рознакаляровай масцікі.

Паводле слоў спецыяліста, удзельнікам фестывалю будзе прадастаўлена магчымасць самім спячы хлеб, булачкі, круасаны і іншыя вырабы, а таксама сфатаграфавацца ў ролі пекара і хлебароба. Усе жадаючыя пакаштуюць свежы хлеб і розныя новыя віды хлебабулачных вырабаў.

Запланаваны конкурсы, віктарыны, рэкламныя акцыі і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі