Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2017

Пераможцы міжнародных конкурсаў 25-га "Славянскага базару" паднялі сцяг сёлетняга фестывалю

13 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Уладальнікі Гран-пры XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" і XIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016" Аляксей Грос і Настасся Гладзіліна ўрачыста паднялі сёння сцяг XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым, сёння на фестывалі прадстаўлены ўдзельнікі амаль з усіх кантынентаў свету, што сведчыць аб яго шырокім прызнанні і ролі ў сусветнай культуры. На працягу ўсёй сваёй гісторыі гэты маштабны праект пашырае межы, набывае новыя сімвалы і традыцыі", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня рэспубліканскага аргкамітэта форуму Васіль Жарко. Адна з такіх традыцый зарадзілася ў мінулым годзе на юбілейным фестывалі, калі ўпершыню быў падняты яго сцяг. І сёння побач са сцягамі 36 краін - удзельніц 26-га форуму развяваецца сцяг "Славянскага базару". Гонар падняць яго выпаў пераможцам мінулагодніх міжнародных конкурсаў беларусу Аляксею Гросу і расіянцы Настассі Гладзілінай.

Пасля гэтага на пляцоўцы культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра гасцей і гледачоў віталі каля 400 барабаншчыц і мажарэтак Віцебскай вобласці, а таксама некалькі калектываў з Расіі і Эстоніі. Пасля цырымоніі ўсе яны прайшлі на плошчу Перамогі, дзе сёння адбудзецца адкрыты абласны конкурс барабаншчыц і мажарэтак.

Мерапрыемствы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць па 19 ліпеня. Сёння вечарам у Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачысты канцэрт адкрыцця форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі