Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2017

Пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову выдадзены тыражом 6 тыс. экзэмпляраў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выдадзены новы пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы, паведамляе БЕЛТА.

"Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста" - вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева), цяпер Пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Над перакладам працавалі: протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя; протаіерэй Аляксандр Пачопка, бакалаўр багаслоўя; Іван Чарота, доктар філалагічных навук; Уладзімір Васілевіч, кандыдат філалагічных навук; Алесь Кароль, кандыдат багаслоўя; Таццяна Матрунчык, выканаўчы сакратар.

Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна выкарыстоўваецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія ўважліва аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

Выданне "Новага Запавету" ажыццёўлена пад агульным кіраўніцтвам Выдавецкага савета БПЦ пры ўдзеле Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь і ТАА "Медыял". Кніга надрукавана тыражом 6 тыс. экзэмпляраў у добрым паліграфічным афармленні, з іх 500 экзэмпляраў - падарункавыя, у скураным пераплёце. Тэкст надрукаваны ў дзве фарбы, ёсць графічныя застаўкі з традыцыйнымі для кожнай з кніг Новага Запавету сюжэтамі. Макет кнігі падрыхтаваны брацтвам трох Віленскіх пакутнікаў.

"Выданне тэкстаў Свяшчэннага Пісання Новага Запавету ў новым перакладзе на сучасную беларускую мову, несумненна, мае агульнанацыянальнае і гістарычнае значэнне. Яно будзе аказваць самы станоўчы ўплыў на духоўна-маральны стан нашага грамадства, літаратуру, мову, культуру, паслужыць умацаванню духоўных асноў грамадства і дзяржавы. Цяпер у грамадзян Беларусі з'явілася магчымасць чытаць і вывучаць Свяшчэннае Пісанне на роднай мове ў высокапрафесійным перакладзе. Выданне робіць даступным гэта вывучэнне для кожнага жадаючага", - перакананы ў БПЦ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі