15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову прэзентаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У прэзентацыі прыняў удзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. "Можна сказаць, што гэта кніга сёння з'яўляецца эталонам, таму што ў папярэдніх выдадзеных перакладах Свяшчэннага Пісання былі недахопы. Гэта выданне - узор, які будзе служыць і ў далейшым людзям, якія імкнуцца пазнаць слова Божае і Свяшчэннае Пісанне. А для выдавецкага савета - гэта падстава паразважаць, у якім фармаце яшчэ можна зрабіць гэту кнігу, каб яна была даступна для шырокага кола чытачоў, багасловаў, гісторыкаў", - сказаў Мітрапаліт Павел. Паводле яго слоў, магчыма, кнігу варта перааформіць, выдаць на дзвюх мовах або ўключыць паралельна часткі тэксту, магчыма, дабавіць сюжэты з евангельскай гісторыі, каб кніга таксама і візуальна прыцягвала чытача, стала настольнай для кожнага хрысціяніна.
Новы Запавет, перакладзены праваслаўнымі багасловамі і філолагамі на сучасную беларускую мову са старажытнагрэчаскага арыгінала, падрыхтаваны БПЦ да 500-годдзя з дня выдання першай кнігі Бібліі Францыскам Скарынам, і гэта сімвалічная падзея, падкрэсліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, у сваю чаргу, сказаў, што гэта падзея можа стаць асновай для новых крокаў у аб'яднанні царквы з грамадствам, ва ўплыве царквы на развіццё суверэннай Беларусі. Важнай падзеяй для духоўнага жыцця беларускага народа назваў пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Беларусі Васіль Чэрнік.
"Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста" -

Выданне перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Кніга надрукавана тыражом 6 тыс. экзэмпляраў у добрым паліграфічным афармленні, з іх 500 экзэмпляраў -