Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Aug 2018

Перад стартам US Open Арына Сабаленка паднялася ў топ-20 рэйтынгу WTA

Фота Беларускай тэніснай федэрацыі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка перад стартам адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-20 сусветнага рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка займала 25-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), а пасля выйгрышу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Нью-Хейвене паднялася на 5 пазіцый.

Аляксандра Сасновіч займае цяпер 34-ы радок у сусветным рэйтынгу, Вера Лапко знаходзіцца на 72-й пазіцыі, у Вікторыі Азаранка 79-е месца.

Квартэт беларусак выступіць у адзіночным разрадзе US Open у Нью-Ёрку: Арына Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Даніэль Колінс, Аляксандра Сасновіч згуляе са швейцарскай тэнісісткай Беліндай Бенчыч, Вера Лапко паспрачаецца з украінкай Кацярынай Бандарэнка, Вікторыя Азаранка будзе сапернічаць са славачкай Вікторыяй Кужмавай.

Асноўны этап заключнага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" пачнецца 27 жніўня, а завершыцца 9 верасня. Агульны прызавы фонд US Open-2018 складзе $53 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $3,8 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі