У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Врс 2017

Пахавальную маску Тутанхамона ўбачаць наведвальнікі выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеі5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахавальную маску Тутанхамона ўбачаць наведвальнікі выстаўкі "Скарбы Старажытнага Егіпта", якая адкрыецца 9 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Экспазіцыя размесціцца ў чатырох залах і азнаёміць з багаццем і гісторыяй цывілізацыі, поўнай загадак і міфаў. Сярод больш як 300 экспанатаў - пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс, статуя бажаства Ку, муміі, ювелірныя ўпрыгажэнні, саркафагі, амулеты і папірусы, выкананыя ў адпаведнасці з тэхналогіямі таго часу, і многае іншае.

Выстаўка падзелена на шэсць тэматычных зон. Праходзячы па залах, наведвальнікі даведаюцца аб штодзённым жыцці старажытных егіпцян, убачаць, як вялася сельская гаспадарка, атрымаюць уяўленне аб ваенных тэхналогіях і караблебудаванні, пазнаёмяцца з дынастыямі кіраўнікоў, а таксама раскрыюць сакрэты культу замагільнага жыцця.

Выстаўка будзе працаваць па 10 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс