Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Врс 2016

Пашыраную версію выстаўкі ікон у Музеях Ватыкана прадставіць мастацкі музей Беларусі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі "Свет нябесны на зямлі" стане пашыранай версіяй выстаўкі ікон, якая экспанавалася ў Музеях Ватыкана з 18 мая па 25 ліпеня гэтага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Выстаўка "Свет нябесны на зямлі", дзе будуць прадстаўлены творы царкоўнага мастацтва XVII-XXI стагоддзяў, пачне працаваць 30 верасня. У экспазіцыю ўвайшлі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія іконы і алтарныя карціны, мастацкае ткацтва, прадметы літургіі. Гэта творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і іконы сучасных іканапісцаў, якія прадаўжаюць старажытныя традыцыі Візантыі і краін Балканскага рэгіёна.

Арганізатары праекта імкнуліся на прыкладзе мастацкіх помнікаў розных канфесій прадэманстраваць падабенства і адрозненне ў трактоўках рэлігійных сюжэтаў, а таксама акцэнтаваць увагу гледача на галоўным пастулаце - адзінай крыніцы фарміравання хрысціянскай культуры.

Адметная асаблівасць выстаўкі ў тым, што ў яе склад увайшлі многія іконы, якія былі паказаны ў Музеях Ватыкана гэтым летам. Міжнародны выставачны праект стаў буйнейшай падзеяй у гісторыі беларускай культуры. Увагу гледачоў прыцягне раздзел, прысвечаны дзейнасці рэстаўратараў музея. Дзякуючы карпатлівай рабоце гэтых спецыялістаў адраджаюцца сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, якія знаходзяцца на мяжы знікнення.

Выстаўка будзе працаваць па 30 студзеня 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі