Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Сак 2019

Партызанскі летапіс: атрад "Камсамол"

Партызанскі летапіс: атрад
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ноччу 8 красавіка 1944 года штурмавая група з 28 чалавек атрада "Камсамол" 1-й Мінскай брыгады рыхтавалася заняць зыходныя рубяжы. Разведка далажыла: немцы на працягу двух тыдняў прыязджаюць у вёску Пудзецкая Слабада (Мінская вобласць), дзе рабуюць і забіваюць мірных жыхароў. У арсенале салдат вермахта дзве аўтаматычныя гарматы, вялікая колькасць кулямётаў, іншай зброі і да 70 байцоў...

Пазней камандаванне 1-й Мінскай брыгады адзначыць у загадзе гераізм партызан, праяўлены ў цяжкім баі ў вёсцы Пудзецкая Слабада. Тады байцы атрада "Камсамол" разграмілі варожы гарнізон і здабылі багатыя трафеі - легендарныя гарматы "Эрлікан".

"Партызанскі летапіс: атрад "Камсамол" - чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ. Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі ў лічбавым фармаце. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі