Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Oct 2018

Партызанскі летапіс: 780 дзён у тыле ворага. 10-я Журавіцкая брыгада

Партызанскі летапіс: 780 дзён у тыле ворага. 10-я Журавіцкая брыгада

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пачатку восені 1943-га савецкае радыё ўсё часцей перадавала добрыя навіны з фронту. Чырвоная Армія гнала ворага на Захад.

10-я Журавіцкая брыгада ішла за Сож, каб аб'яднацца з савецкімі войскамі. 2 кастрычніка 265-ы атрад імя Варашылава ўступіў у апошні, паспяховы бой...

"780 дзён у тыле ворага. 10-я Журавіцкая брыгада" - новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс".

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі