Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Nov 2018

Партызанскі летапіс: 7 лістапада

Партызанскі летапіс: 7 лістапада

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восенню 1942 года Чырвоная Армія вяла жорсткія баі на подступах да Сталінграда. Вайна правярала на трываласць савецкі лад. У такіх суровых умовах краіна Саветаў адзначала чвэрць стагоддзя яго ўстанаўлення. Дзень 7 лістапада стаў галоўнай тэмай для рукапісных партызанскіх часопісаў і яшчэ адной падставай аб'яднацца для процістаяння ворагу.

"7 лістапада" - новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс".

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі