У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Чэр 2014

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.30

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.3025 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.30, паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці" пачнуцца ў Мінску 3 ліпеня ў 21.30. Пасля іх завяршэння (у 22.50) адбудзецца гала-канцэрт "Дарогамі вызваліцеляў". У 23.45 стартуе акцыя "Спяём гімн разам", а ў 00.00 начное неба Мінска расквеціць салют.

Гала-канцэрт, у якім прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы Беларусі, а таксама зоркі айчыннай эстрады, завершыцца ў 2.00. У сувязі з гэтым грамадскі транспарт будзе працаваць да 3.00. "Гэта не зусім традыцыйны расклад. Мы прывыклі, што парад праходзіць раніцай, а вечарам - канцэрт. У гэтым годзе абодва мерапрыемствы адбудуцца ў вячэрні час, што прыўнясе нейкую навізну ў сцэнарый святкавання Дня Незалежнасці", - сказаў Сяргей Мядзведзеў.

У парадзе прымуць удзел больш як 3,7 тыс. ваеннаслужачых і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. Традыцыйна парад войскаў адкрыюць выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. За імі перад трыбунамі пранясуць Сцяг Перамогі і штандары 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія прымалі ўдзел у Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Фінальнай часткай ваеннага парада стануць плац-канцэрт зводнай роты ганаровай варты і выступленне зводнага ваеннага аркестра. Больш як сто чалавек зводнай роты ганаровай варты прадэманструюць новыя элементы і перастраенні.

У тэатралізаваным прадстаўленні прымуць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Асноўным лейтматывам шэсця стане святкаванне 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі.

Усяго ў перадсвяточныя і святочныя дні ў Мінску адбудзецца больш як 80 мерапрыемстваў. Так, 1 ліпеня ў сталічным Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Дзень вызвалення". Адной з галоўных падзей,прымеркаваных да святкавання ў Беларусі Дня Незалежнасці, стане адкрыццё 2 ліпеня новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узвядзенне якога пачалося ў красавіку 2010 года. У гэты ж дзень у Мінску ўскладуць кветкі да манумента Перамогі.

З 2 па 4 ліпеня ў горадзе пройдзе Міжнародны злёт пастоў нумар 1 гарадоў-герояў "Наследнікі Вялікай Перамогі", 2-3 ліпеня адбудзецца акцыя "Поезд памяці і славы". З 1 па 3 ліпеня акцыю "Я памятаю! Я ганаруся" правядуць актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Асноўнай святочнай пляцоўкай у Мінску стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Канцэрты пройдуць тут 2-4 ліпеня, а з 4 па 5 ліпеня на пляцоўцы разгорнецца рэспубліканская выстаўка-кірмаш вырабаў народных рамёстваў, нацыянальнай сувенірнай прадукцыі і страў беларускай кухні "Беларускi сувенiр".

Святочныя мерапрыемствы напярэдадні і ў Дзень Незалежнасці адбудуцца ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску