Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2016

Памятная дошка Якубу Коласу можа з'явіцца на адным з будынкаў Вільнюса

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Літве разлічвае ў бліжэйшы час завяршыць узгадненне пытання аб устанаўленні памятнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу на адным з будынкаў літоўскай сталіцы. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю газеце "Вечерний Гродно" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дыпламат адзначыў, што гэту падзею плануецца прымеркаваць да 110-й гадавіны з дня выхаду ў Вільнюсе першага легальнага перыядычнага выдання на беларускай мове "Наша доля", у якім быў апублікаваны верш Якуба Коласа "Наш родны край". Пасол дадаў, што беларускі бок актыўна займаецца ўвекавечаннем імён вядомых беларускіх дзеячаў культуры.

Аляксандр Кароль падкрэсліў, што немалаважнае месца ў рабоце пасольства займаюць сумесныя культурныя акцыі з арганізацыямі беларускай дыяспары Літвы. Сярод найбольш важных праектаў ён выдзеліў юбілейны фестываль беларускай песні і памятнае мерапрыемства, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры - Максіма Багдановіча.

У красавіку ў Вільнюсе будзе прадстаўлены выставачны праект "Час і творчасць Льва Бакста". Два праекты прадставяць у літоўскай сталіцы студэнты беларускіх акадэмій мастацтва і музыкі. Акрамя таго, прапрацоўваюцца пытанні арганізацыі восенню 2016 года гастроляў Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі па гарадах Літвы і выступленняў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў Вільнюсе і Клайпедзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі