Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2020

Палескі драмтэатр паказвае ў інтэрнэце архіўныя запісы спектакляў

Палескі драмтэатр паказвае ў інтэрнэце архіўныя запісы спектакляў
Сцэна са спектакля "Раскіданае гняздо". Скрыншот з відэа тэатра

22 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Палескі драматычны тэатр паказвае ў інтэрнэце відэазапісы спектакляў мінулых гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Думаю, апублікаваныя запісы гледачы паглядзяць з задавальненнем. Той, хто быў на прэм'ерных паказах, адновіць іх у памяці. Іншыя пазнаёмяцца з Палескім драматычным тэатрам. Не кожны можа прыехаць з іншага рэгіёна Беларусі або замежжа паглядзець спектакль у Пінск", - адзначыў дырэктар - мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Лукашэнка.

Відэа пастановак размяшчаюцца ў афіцыйнай групе "УКантакце". Напрыклад, у красавіку з'явіўся запіс драмы "Раскіданае гняздо" паводле п'есы Янкі Купалы, прэм'ера адбылася ў 2012 годзе. У аматараў тэатральнага мастацтва ёсць магчымасць паглядзець вострасацыяльны спектакль "Я так хачу дадому" паводле п'есы Людмілы Разумоўскай у выкананні пінскіх акцёраў. Чакаецца, што хутка будуць даступны запісы архіўных пастановак "Эквус" і "Nach Hause (Дадому)". Відэа спектакляў будуць з'яўляцца прыкладна раз у тыдзень.

У тэатры часова прыпынены паказы, ён працуе ў рэпетыцыйным рэжыме. Паўзу трупа выкарыстоўвае для падрыхтоўкі новых спектакляў для дарослых і дзяцей.

Эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла карэктывы і ў планы паездак на фестывалі. Раней пінчане атрымалі запрашэнні выступіць на тэатральных падмостках у Смаленскай вобласці і Татарстане (РФ). Мерапрыемствы з вясны перанесены на восень. Артыстаў Палескага драмтэатра чакаюць у снежні ў Малдове. Выступленні замежных калектываў, якія планаваліся ў Пінску, таксама адкладзены.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі