Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Крс 2016

Палац Румянцавых і Паскевічаў прапануе падарожжа ў веласіпеднае мінулае

29 красавіка, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Выстаўка "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" адкрыецца сёння ў гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведаміла БЕЛТА дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.

Экспазіцыя з 33 рарытэтных веласіпедаў дасць магчымасць наведвальнікам палаца здзейсніць падарожжа ў мінулае. У тыя часы, калі веласіпед быў не толькі сродкам перамяшчэння, а яшчэ неад'емнай часткай штодзённага жыцця чалавека, яго карміцелем.

Веласіпеды падобныя на вытворчыя міні-комплексы на колах - пякарня і цырульня, ветэрынарная клініка і школа, пажарная станцыя, перасовачны кінатэатр. Дзякуючы двухколаваму сябру працвіталі ў гарадах і сельскай мясцовасці малочнік і кравец, прадавец рыбы і клоўн, пісар і пчаляр, ганчар і старызнік. Узрост самага "маладога" экспаната складае больш як 60 гадоў, а геаграфія калекцыі ўключае Італію, Англію і Аўстрыю.

Усе гэтыя веласіпеды сабраны Маўрыцыа Урбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). На стварэнне калекцыі ён патраціў больш як 40 гадоў. Кожны экспанат аўтэнтычны і знаходзіцца ў рабочым стане.

У Гомелі адбудзецца паказ 10-хвіліннага анімацыйнага шоу, створанага спецыяльна для выстаўкі. Таксама можна будзе ўбачыць фільм італьянскай вытворчасці "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" на італьянскай і рускай мовах.

Гэты праект з'яўляецца сумесным прадуктам кампаніі "ІталіМанія", Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля пры падтрымцы ПГУП "Байк-сэрвіс".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі