Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Стд 2025

Паядынак за футбольны Суперкубак пройдзе 22 лютага

Паядынак за футбольны Суперкубак пройдзе 22 лютага
Фота з архiва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паядынак за футбольны Суперкубак Беларусі адбудзецца 22 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У барацьбе за першы трафей новага сезона сыдуцца чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" і ўладальнік Кубка гродзенскі "Нёман". Месца і час пачатку гульні вызначаць пазней. Для дынамаўцаў гэта будзе другі запар паядынак за Суперкубак - год таму яны ўступілі футбалістам жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" ў серыі пасляматчавых пенальці. Гродзенская дружына ўпершыню будзе змагацца за гэты трафей.

Розыгрыш Суперкубка праводзіцца з 2010 года. Барысаўскі БАТЭ станавіўся яго ўладальнікам восем разоў, тры перамогі ў брэсцкага "Дынама", дзве - у салігорскага "Шахцёра", па адным разе трафей выйгравалі футбалісты "Гомеля" і "Тарпеда-БелАЗа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі