Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jul 2018

Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем уступае ў сілу з 10 жніўня

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем уступае ў сілу з 10 жніўня. Аб гэтым напісаў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды ў сваім твітар-акаўнце, паведамляе БЕЛТА.

"З 10 жніўня 2018 года ўступае ў сілу пагадненне аб узаемным 30-дзённым бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем", - паведамляе пасол.

Ён таксама пацвердзіў, што кітайскі бок ратыфікаваў пагадненне.

Беларусь таксама ўжо ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Кітайскай Народнай Рэспублікай аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў. Адпаведны закон быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у годзе. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца вучэбнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР. З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі