У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліс 2018

Оперныя зоркі з 14 краін сустрэнуцца на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 21 снежня

Оперныя зоркі з 14 краін сустрэнуцца на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 21 снежня

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гала-канцэрт Каляднага опернага форуму - 2018 збярэ 21 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі выканаўцаў з 14 краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры тэатра.

"На гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, якім завершыцца Калядны оперны форум - 2018, прыедуць вядомыя выканаўцы. Таксама на гэтым грандыёзным канцэрце выступяць пераможцы V Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які адбудзецца 14-19 снежня. Паклоннікі оперы і класічнай музыкі пачуюць сапраўдныя хіты ў выкананні зорак сусветнага опернага небасхілу і лаўрэатаў Мінскага конкурсу вакалістаў. У гэты вечар дырыжыраваць аркестрам будзе народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на працягу дзевяці гадоў збірае на сваёй сцэне прызнаных зорак опернай сцэны і запрашае гледачоў убачыць новыя пастаноўкі, лепшыя спектаклі бягучага і мінулых сезонаў і фестывальныя прэм'еры. У гэтым годзе Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе з 13 па 21 снежня. "За гэты час у тэатры пакажуць чатыры оперныя пастаноўкі і два вялікія канцэрты - гэта бяспройгрышная праграма для ўсіх, хто лічыць італьянскую оперу іконай жанру, а музычны фестываль - галоўнай падзеяй тэатральнага года. Адкрые оперны форум 13 снежня яркі маладзёжны праект гэтага года - адзін з самых папулярных музычных твораў у жанры опера-буфа "Дон Паскуале", напісаная Даніцэці. Прэм'еру рыхтуе каманда Вялікага тэатра Беларусі: дырыжор Віктар Пласкіна, рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ і мастак Аляксандр Касцючэнка", - адзначылі ў тэатры.

У настпуныя дні будуць прадстаўлены не менш грандыёзныя выступленні і пастаноўкі. 15 снежня паклоннікі опернага мастацтва пачуюць чароўнае сапрана адной з самых запатрабаваных оперных выканаўцаў сучаснасці - Вольгі Перацяцька. Яе "сярэбранаму каларатурнаму сапрана" апладзіравалі гледачы Венскай дзяржаўнай оперы і Opera de Paris, Цюрыхскага опернага тэатра і "Ла Скала" ў Мілане, Каралеўскага тэатра ў Мадрыдзе, Вялікага тэатра Расіі, "Метраполітэн-опера" і іншых вядучых оперных пляцовак свету. Яна ўпершыню выступіць з сольнай праграмай у суправаджэнні сімфанічнага аркестра беларускага Вялікага тэатра.

16 снежня прагучыць опера "Тоска" Джакама Пучыні, дырыжорам якой выступіць маэстра Джанлука Марчана. Ролю самай прыгожай жанчыны Рыма Флорыі Тоска выканае сербская спявачка Драгана Радаковіч. Яе лірыка-драматычнае сапрана называюць адным з лепшых у Еўропе. Партыю каханага Флорыі - мастака Марыа Каварадосі выканае заслужаны артаст Расіі, народны артыст Татарстана, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая Маска" Ахмед Агадзі.

17 снежня госці фестывалю ўбачаць "Багему" Джакама Пучыні, прэм'ера якой у Вялікім тэатры Беларусі адбылася ў красавіку гэтага года, пастаноўшчык - народны артыст Расіі Аляксандр Тытэль. 20 снежня на сцэне Вялікага тэатра паўстане "Саламея" Рыхарда Штрауса. Яго прэм'ера адбылася ў мінулым месяцы. Рэжысёр-пастаноўшчык Міхаіл Панджавідзэ заклікае гледачоў задумацца аб сапраўднасці кахання, стане сучаснай заходняй цывілізацыі і грамадстве з яго заганамі. У партыі Ірада - Дзмітрый П'яноў з Расіі. За дырыжорскім пультам абодвух спектакляў будзе заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс