У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2016

Новы мост пабудавалі да юніёрскага ЧС па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы мост, які будзе выкарыстоўвацца як пешаходны, але па ім можа праехаць і аўтамабіль, пабудавалі ў Заслаўі да чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў, які пройдзе 27-31 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце правядзення турніру.

Да маючых адбыцца спаборніцтваў практычна ўжо ўсё гатова. Мост даўжынёй амаль 40 м злучыць тэрыторыю вяслярнага канала з трасай Р28 Мінск-Маладзечна. "Цяпер трапіць да фінішнай зоны, дзе і будуць праходзіць самыя цікавыя падзеі, можна значна хутчэй", - адзначыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту Сяргей Хмялькоў.

Зборная Беларусі будзе прадстаўлена 47 спартсменамі, сярод якіх дзеючыя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы. У чэрвені беларускі Надзея Макарчанка і Алена Наздрова сталі пераможцамі дарослага чэмпіянату Еўропы ў веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м, што прайшоў у Маскве. Вяслярны канал у Крылацкім стаў шчаслівым і для канаіста Глеба Саладухі, які стаў першым у пары з Аляксандрам Валчэцкім у фінальным заплыве на дыстанцыі 200 м.

Канкурэнцыю самым моцным спартсменам планеты на маючым адбыцца сусветным першынстве на вяслярным канале ў Заслаўі складуць канаісткі Дарына Пікулева і Каміла Бобр, а таксама прызёр чэмпіянатаў свету ў веславанні на байдарках Аляксандра Грышына. Плануецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць больш як 1 300 спартсменаў, якія прадстаўляюць 62 краіны.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў адбудзецца 27 ліпеня на веладроме спартыўна-забаўляльнага комплексу "Мінск-Арэна". Пачатак у 18.30. Турнір плануе наведаць першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) Іштван Вашкуці.

Першыя медалі чэмпіянату будуць разыграны 30 ліпеня. У заключны дзень спаборніцтваў, 31 ліпеня, адбудзецца цырымонія закрыцця, у час якой будзе перададзены сцяг спаборніцтваў аргкамітэту наступнага чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ - у 2017 годзе яго прыме румынскі горад Пітэшты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску