Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Чэр 2015

Інфармсавет СНД пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня на X Беларускім міжнародным медыяфоруме "Парнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі", паведамляе БЕЛТА.

Інфармсавет СНД быў створаны 3 лістапада 1995 года пагадненнем урадаў дзяржаў - удзельніц СНД. Цяпер членамі Інфармсавета з'яўляюцца кіраўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Азербайджана (АзерТАдж), Арменіі (Арменпрэс), Беларусі (БелТА), Казахстана (Казінфарм), Кыргызстана (Кабар), Малдовы (Малдпрэс), Расіі (ТАСС) і Таджыкістана (Ховар).

Старшынёй Інфармсавета СНД з'яўляецца генеральны дырэктар Інфармацыйнага агенцтва Расіі ТАСС Сяргей Міхайлаў.

Сярод асноўных задач Інфармсавета - распрацоўка рэкамендацый дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў па стварэнні найбольш спрыяльных умоў для бесперашкоднага распаўсюджвання інфармацыі, арганізацыя абмену вопытам прафесійнай дзейнасці, выпрацоўка рэкамендацый па выкананні прынятых рашэнняў па пытаннях супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, садзейнічанне развіццю інфармацыйных тэлекамунікацый і сувязі дзяржаў - удзельніц СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі