Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2025

Не толькі лыжы і снаўборд. Гарналыжны цэнтр "Сілічы" адзначае 20-годдзе

Не толькі лыжы і снаўборд. Гарналыжны цэнтр

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра "Сілічы". У афіцыйнай цырымоніі, якая прайшла 29 студзеня 2005 года, прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Цэнтр знаходзіцца за 30 км ад Мінска ва ўнікальным для Беларусі месцы з перападамі рэльефу да 100 м. На тэрыторыі, плошча якой складае 30,5 га, знаходзяцца гарналыжныя трасы, пункты пракату спартінвентару і абсталявання, гасцінічны і аздараўленчы комплексы, катэджны пасёлак, аб'екты грамадскага харчавання.

Комплекс не раз заваёўваў званне "Гарналыжны цэнтр нумар 1" на штогадовай прэміі "Нумар адзін". Пасля рэканструкцыі паўночна-заходняга схілу, якая была праведзена ў 2012 годзе, у гарналыжным цэнтры з'явіліся ўнікальныя аб'екты як для Рэспублікі Беларусь, так і для краін блізкага замежжа: хаф-пайп, снаўпарк, траса трамплінаў.

На тэрыторыі комплексу размешчаны гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці, працягласцю ад 300 да 815 м, а таксама дзіцячая, вучэбная, цюбінгавая і лыжаролерная трасы. На тэрыторыі комплексу функцыянуюць дзве падвесныя канатныя дарогі і чатыры бугельныя пад'ёмнікі.

"Сілічы" рады гасцям і ў летні сезон. На тэрыторыі цэнтра прадугледжаны зоны барбекю. Таксама можна скарыстацца альтанкамі адкрытага тыпу, якія размешчаны на беразе ляснога возера, пагуляць у баскетбол, пейнтбол, валейбол, міні-футбол, тэніс або ўзяць на пракат веласіпеды, самакаты і ролікавыя канькі. Аматары рыбалкі могуць палавіць карпа, шчупака, белага амура, карася і таўсталобіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі