У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2016

Навагоднюю ёлку ў Вялікім тэатры ўпрыгожаць самаробнымі цацкамі ад гледачоў

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднюю ёлку ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ўпрыгожаць самаробнымі цацкамі ад гледачоў, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Конкурс на лепшую самаробную навагоднюю цацку тэатр аб'явіў трэці раз. Удзельнічаць у ім можна ўсёй сям'і, паколькі гэта можа быць цікавай прыгодай для дзяцей і дарослых. Патрабаванне да цацкі: яна павінна быць тэатральнай, асацыіравацца з якім-небудзь спектаклем або акцёрам, музыкантам.

Усе прысланыя цацкі ўпрыгожаць галоўную ёлку Вялікага тэатра. А аўтары лепшых, на думку журы, не застануцца без заслужаных падарункаў. Іх уручаць Дзед Мароз і Снягурачка 6 студзеня, напярэдадні Каляд, у тэатры. Адзін з прызоў - білеты для ўсёй сям'і на цудоўны казачны балет "Жар-птушка". Акрамя таго, у гэты святочны дзень юных гледачоў чакаюць навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы. Пераможцаў будзе трое, але ніводнае дзіця не пойдзе з тэатра без падарунка: маленькіх гасцей чакаюць заахвочвальныя прызы, а таксама сувеніры ад спонсараў.

У мінулым годзе дзясяткі сем'яў з самых розных куткоў Беларусі прыслалі на конкурс больш за сотню ўнікальных цацак. Зачараваны Шчаўкунчык у чырвоным камзоле, чароўныя балерыны ў пачках, доктар Айбаліт і яго верныя памочнікі, нязлосны Кароль мышэй, добрая Баба Яга, сярэбраныя сняжынкі і гучныя званочкі, навагоднія шары і хлапушкі, залатыя падковы і нават... вешалка, з якой, як вядома, пачынаецца тэатр. У гэтым годзе ўсе самаробныя цацкі пасля святочных дзён адправяцца да дзяцей дапаможнай школы-інтэрната нумар 10 г. Мінска, над якой Вялікі тэатр нядаўна ўзяў шэфства.

Работы на конкурс "Навагодняя тэатральная цацка" прымаюцца да 28 снежня. Цацкі можна перадаць асабіста або прыслаць на адрас: 220029 г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1, Вялікі тэатр Беларусі. У тэатры папрасілі не пакідаць цацкі безыменнымі, а таксама без кантактных даных іх аўтараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс