Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Dec 2016

Навагоднія ёлкі Мінска заззяюць святочнымі агнямі 15 снежня

5 снежня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Навагоднія ёлкі Мінска заззяюць святочнымі агнямі 15 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік вытворчага аддзела УП "Мінгарсвятло" Уладлен Чухін.

З 15 снежня па 13 студзеня (за выключэннем перадсвяточных і святочных дзён) зялёныя прыгажуні будуць зіхацець з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не выключаць ліхтары. А ноччу з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня і з 13 на 14 студзеня навагоднія агні і зусім не патухнуць, да іх дабавіцца святочная ілюмінацыя.

Радасны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы. Чакаецца, што 3D-мяч, які свеціцца, з'явіцца каля мінскага Дома футбола. Да гэтага адну з галоўных транспартных артэрый сталіцы ўпрыгожыла кампазіцыя на хакейную тэматыку ў выглядзе шайбы і перакрыжаваных клюшак каля "Мінск-Арэны". Канструкцыя "Падарунак" устаноўлена ў раёне ГУМа.

Як і ў мінулым годзе, на Кастрычніцкай плошчы можна ўбачыць два васьміметровыя светлавыя шары. На афармленне гіганцкіх фігур пайшло не менш як 350 м святлодыёднага дзюралайту і амаль 150 м гірляндаў з больш як 11 тыс. лямпачак. Таксама крыху меншымі 3D-шарамі ўпрыгожылі апоры на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці, колькасць у параўнанні з мінулым годам узрасла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі