Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Стд 2021

Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе ў ноч з 13 на 14 студзеня

Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе ў ноч з 13 на 14 студзеня
Фота з архiва

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе ў ноч з 13 на 14 студзеня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Тэма навагодняга балю ў гэтым годзе - казачная гісторыя пра Спячую прыгажуню. "Фармат свята прыемна здзівіць нават нашых пастаянных гледачоў: танцаў будзе больш. Але галоўнае - тыя, хто вырашыць прыняць удзел у асноўнай праграме балю і будуць хадзіць на рэпетыцыі, змогуць выступіць на галоўнай сцэне тэатра", - расказала балетмайстар-пастаноўшчык заслужаная артыстка Беларусі Юлія Дзятко.

Паланэз, кантрданс, тры розныя вальсы, полька, дзве кадрылі - французская і вірджынская - такія танцы Юлія Дзятко заявіла для асноўнай праграмы балю. Яна будзе складацца з двух аддзяленняў.

У час антракту ў фае таксама сыграе аркестр, і гледачы змогуць ужо ў свабоднай форме прайсціся, напрыклад, у вальсе. "Дарэчы, самыя розныя забаўляльныя мерапрыемствы будуць працаваць у фае, пачынаючы з 8 гадзін вечара. І звярніце ўвагу, што Навагодні баль прадоўжыцца да гадзіны ночы", - адзначылі арганізатары.

Плануецца, што асноўная танцавальная праграма балю будзе чаргавацца з яркімі вакальнымі і балетнымі нумарамі ў выкананні зорак тэатра. Гэта значыць, ва ўдзельнікаў будзе ўнікальная магчымасць быць на адной сцэне з прызнанымі мэтрамі Вялікага.

"Цяпер праходзяць рэпетыцыі, мы рыхтуемся да свята. Ва ўдзельніц будуць прыгожыя сукенкі да падлогі, а ў мужчын фракі, смокінгі або элегантныя касцюмы. Партнёраў для танца шукаюць самі жадаючыя", - падкрэслілі арганізатары.

Гэты Навагодні баль пройдзе 12-ы раз. Над ім працуюць: дырыжоры - уладальнік медаля Францыска Скарыны Іван Касцяхін і Алег Лясун, рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Кузьмянкова, балетмайстар-пастаноўшчык заслужаная артыстка Беларусі Юлія Дзятко, рэжысёр канцэртных праграм у Камернай зале імя Л.П.Александроўскай Алена Медзякова, мастакі Кацярына Булгакава і Кацярына Шымановіч, галоўны хормайстар народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі