Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Май 2018

Нацыянальны аэрапорт Мінск прызналі лепшым у СНД у 2017 годзе

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам конкурсу "Лепшы аэрапорт краін - удзельніц СНД" па выніках работы за 2017 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.

У Маскве 23 мая адбыўся гадавы справаздачны сход членаў асацыяцыі "Аэрапорт" грамадзянскай авіяцыі краін - удзельніц СНД, на якім падведзены вынікі работы за 2017 год і ўзнагароджаны пераможцы конкурсу.

"Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы аэрапорт краін - удзельніц СНД" па выніках работы за 2017 год з аб'ёмам перавозак больш як 1 млн пасажыраў. У ходзе цырымоніі ўзнагароджання мінскі аэрапорт быў удастоены ганаровай граматы асацыяцыі і кубка "Лепшы аэрапорт краін СНД" за 2017 год", - расказалі ў прэс-службе.

Конкурс праводзіцца штогод. Мінскі аэрапорт з'яўляецца членам асацыяцыі з 1997 года.

Асацыяцыя "Аэрапорт" грамадзянскай авіяцыі створана 18 снежня 1990 года. Гэта недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя, якая створана для каардынацыі дзейнасці яе членаў, пашырэння іх дзелавых магчымасцей, прадстаўлення і абароны інтарэсаў.

Конкурс "Лепшы аэрапорт краін СНД" праводзіцца для заахвочвання аэрапортаў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у вытворчай дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі. Прадпрыемствы-ўдзельнікі ацэньваюцца па такіх паказчыках, як развіццё маршрутнай сеткі, гарантаванне бяспекі палётаў, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі