Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2015

Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў высокую ацэнку ўзроўню камфорту ў рэйтынгу агенцтва "АвіяПорт"

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў высокую ацэнку па выніках комплекснага даследавання якасці інфраструктуры і ўзроўню камфорту пасажыраў агенцтва "АвіяПорт" (Расія). Аб гэтым паведамляецца на сайце расійскай кампаніі.

Так, аэрапорту прысвоены індэкс чатыры "зоркі" з магчымых пяці.

"У параўнанні з папярэднім даследаваннем, праведзеным у 2013 годзе, колькасць уключаных у даследаванне аэрапортаў павялічылася больш як у паўтара раза, а даследаванне перасягнула расійскую граніцу: першым замежным аэрапортам стаў Мінск", - сказана ў паведамленні.

На сайце адзначана, што адразу два аэрапорты - Екацярынбург і Сочы атрымалі найвышэйшы інтэгральны індэкс 5 "зорак". "У цэлым узровень камфорту вырас у параўнанні з мінулым даследаваннем. Але зрабіць якасны скачок без сур'ёзных інвестыцый у інфраструктуру немагчыма, і невялікія рэгіянальныя аэрапорты яшчэ доўга будуць заставацца нязручнымі для пасажыраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Методыка ацэнкі агенцтва заснавана на 290 паказчыках, аб'яднаных у дзевяць функцыянальных блокаў, што характарызуюць шлях пасажыра ад уваходу ў аэрапорт да пасадкі ў самалёт (або наадварот, ад спуску па трапе да выхаду з аэрапорта).

"Медыйным вынікам сталі "зоркі", але даследаванне праводзіцца не дзеля іх. Методыка ацэнкі дае магчымасць правесці дэталёвы бенчмаркінг якасці інфраструктуры і ўзроўню камфорту пасажыраў і дакладна вызначыць моцныя і слабыя бакі кожнага аэрапорта. Такі падыход дае магчымасць кіраўніцтву аэрапортаў абгрунтавана выдзяляць прыярытэтныя аб'екты для паляпшэння ў каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве", - канстатавалі спецыялісты.

Галіновае агенцтва "АвіяПорт" - расійская інфармацыйна-аналітычная кампанія, якая спецыялізуецца на зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні бізнес-інфармацыі аб авіяцыйнай галіне. Агенцтва, створанае ў 1998 годзе, паспяхова рэалізуе даследчыя і медыйныя праекты для авіяцыйнага бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі