У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2017

Нацыянальны адбор на дзіцячае "Еўрабачанне-2017" стартуе ў Беларусі

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія аб'явіла аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Арганізатарам нацыянальнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, устаноўленымі Еўрапейскім вяшчальным саюзам.

У гэтым годзе да праслухоўвання будуць дапушчаны ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі адпавядаюць наступным патрабаванням: удзел у адборы могуць прыняць юныя выканаўцы, якім на дату правядзення міжнароднага конкурсу павінна быць не менш як 9 і не больш як 14 гадоў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, або замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі не менш як два з палавінай гады; у адборы можа ўдзельнічаць песня, якая складаецца з вершаў на беларускай і/або рускай мове з выкарыстаннем замежнай мовы (але не больш за 40 працэнтаў аб'ёму тэксту) і музыкі, што не былі камерцыйна рэалізаваны, а таксама выкананы публічна да 1 мая 2017 года; удзельнік адбору або законны прадстаўнік канкурсанта, які не дасягнуў узросту 14 гадоў, павінен быць адзіным праваўладальнікам песні, або мець сумеснае права валодання песняй, калі ў адборы прымае ўдзел калектыў выканаўцаў.

Для ўдзелу ў адборачным туры неабходна каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "На дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017".

Апошні дзень адпраўкі бандэролей з заяўкамі - 30 чэрвеня.

Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" размешчана на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by ў раздзеле "Праекты".

Па выніках адборачнага тура, якія будуць падведзены не пазней за 7 ліпеня, прафесійнае журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў фінале, які будзе праведзены не пазней за 16 верасня ў форме гала-канцэрта.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура, які прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2017", вызначаецца па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі. Эксклюзіўным вяшчальнікам як нацыянальнага адборачнага тура, так і міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" традыцыйна выступіць тэлеканал "Беларусь 1".

Беларусь удзельнічае ў міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання - з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай музычнага форуму была Вольга Сацюк. На рахунку нашай краіны дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". На "Еўрабачанні-2016" Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог" заняў 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс