У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Жнв 2016

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Стаць удзельнікамі конкурсу могуць аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, што папярэднічаюць тэрміну заканчэння прыёму заявак. Падаць заяўкі могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, маюць прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць такой, але з'яўляюцца членамі творчых саюзаў. Дапускаюцца да ўдзелу аўтарскія калектывы. Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: "Навацыя", "Творчы дэбют", "Мастацкая фатаграфія", "Дызайн", "Жывапіс", "Графіка", "Скульптура", "Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" , "Мастацтвазнаўства і крытыка". У намінацыі "Творчы дэбют" могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна падаць з 1 кастрычніка па 15 лістапада бягучага года на адрас дырэкцыі конкурсу (220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 3). Адборачная камісія ў перыяд з 20 лістапада па 31 снежня вызначыць па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры - наватарства, мастацкая каштоўнасць, індывідуальнасць, актуальнасць тэмы, развіццё мастацкіх традыцый.

Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў, што экспануюцца на рэспубліканскай выстаўцы, якая пройдзе з 18 красавіка па 21 мая 2017 года.

Журы конкурсу вызначыць па адным або некалькі пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі.

Асобныя творчыя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, і юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, што прадастаўляюць спонсарскую дапамогу ці робяць ахвяраванні на развіццё выяўленчага мастацтва, могуць быць узнагароджаны дыпломамі "За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва", "Мецэнат выяўленчага мастацтва" і спецыяльнымі прызамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску