Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Кст 2020

Настасся Салас выйграла бронзу на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Маскве

Настасся Салас выйграла бронзу на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Маскве

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Настасся Салас выйграла бронзу на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Старт праходзіў у час Кубка Расіі ў Палацы гімнастыкі Ірыны Вінер-Усманавай. Пасля кампазіцый з абручом і мячом Настасся Салас займала чацвёртае месца. На трэцяй пазіцыі ішла яшчэ адна беларуска Аліна Гарнасько. Аднак ураджэнка Барнаула лепш выканала практыкаванні з булавамі і стужкай.

Бронзавая сума Настассі Салас - 98,45 бала. У Аліны Гарнасько - 97,9. Перамагла ў мнагабор'і Дзіна Аверына (104,1 пункта), серабро ў Арыны Аверынай (102,65).

Наперадзе ў беларускіх гімнастак збор у Сочы, а затым удзел у міжнароднымы турніры на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. Плануецца, што ў Мінску выступяць спартсменкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі