Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Снж 2017

НАК Беларусі за 50 дзён да старту зімовай Алімпіяды аб'явіў акцыю "Разам з камандай!"

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі за 50 дзён да старту XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане аб'явіў акцыю "Разам з камандай!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

На працягу месяца з 21 снежня па 21 студзеня кожны жадаючы можа стварыць лозунг беларускай зборнай, сфатаграфавацца на фоне спартыўных аб'ектаў або з прадметамі, якія асацыіруюцца з алімпійскім рухам, накіраваць пажаданні ў адрас спартсменаў. Усе вышэйпералічаныя работы неабходна размяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках з афіцыйнымі хештэгамі акцыі #разамзкамандай, #NOCBelarus, #TeamBelarus, #OlympicBelarus.

Лепшыя работы арганізатары даставяць у штаб беларускай дэлегацыі ў алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя), апублікуюць на афіцыйным сайце і на старонках НАК Беларусі ў сацыяльных медыя.

Вынікі будуць падведзены пасля завяршэння Алімпіяды. Пераможцы атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў і аўтографкарткі ад удзельнікаў XXIII зімовай Алімпіяды 2018 года.

Акрамя таго, у час акцыі кожны зможа праверыць свае веды па гісторыі ўдзелу беларускіх атлетаў у зімовых Алімпійскіх гульнях розных гадоў. Для гэтага неабходна будзе перайсці на сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і адказаць на пытанні анлайн-тэстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі