Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Снж 2015

Надзея Скардзіна ўвайшла ў дзясятку лепшых на этапе Кубка свету па біятлоне ў гонцы з масавага старту

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заключнай гонцы трэцяга этапу Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы з масавага старту беларуска Надзея Скардзіна заняла пятае месца, не дапусціўшы ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Меткая стральба - адзін з залогаў поспеху і занятага высокага месца. Група з 30 біятланістак, якія стартавалі ў мінулай гонцы, пачала радзець пасля другой стральбы лежачы. Гэты адрэзак нядрэнна правялі нарвежкі Хільдэ Фенэ і Цірыл Экхаф, але ўжо стральба стоячы расставіла ўсё на свае месцы. Фінка Кайса Мякярайнен і чэшка Габрыэла Соўкалава выйшлі ў лідары. Утрымалася ў дзясятцы лепшых і Надзея Скардзіна, нягледзячы на павольную стральбу, яна скарысталася промахамі саперніц, якія намотвалі штрафныя кругі за промахі. У выніку беларуска апынулася на пятым месцы, уступіўшы першаму месцу 48,0 сек.

Пераможцай гонкі з масавага старту стала Кайса Мякярайнен - 34 мін 40,2 сек (1+0+0+0), другое месца ў чэшкі Габрыэлы Соўкалавай +11,8 сек (0+0+0+0). Трэцяе месца ў расійскай біятланісткі Вольгі Падчуфаравай, для якой гэта першы подыум у сезоне, - +27,7 сек (0+0+0+0).

У агульным заліку Кубка свету таксама адбыліся перастаноўкі ў параўнанні з суботай. На першы радок зноў выйшла Габрыэла Соўкалава - 349 ачкоў, другое месца ў францужанкі Мары Дарэн Абер - 345 ачкоў. Надзея Скардзіна, якая заняла высокае месца ў гонцы з масавага старту, размяшчаецца на 14-м месцы са 185 ачкамі.

Мацнейшыя біятланісты планеты пасля выступлення ў Паклюцы адпраўляюцца на калядныя канікулы. Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца 7-10 студзеня ў нямецкім Оберхофе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі