Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Кст 2013

На кінафестывалі "Лістапад" упершыню пакажуць фільм у фармаце 3D

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўнаметражны дакументальны фільм "Забойныя сёрферы" ў фармаце 3D адкрые пазаконкурсную праграму дакументальных фільмаў - пераможцаў сусветных кінафестываляў "The Best" XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Паказ карціны адбудзецца 2 лістапада ў 18.00 у кінатэатры "Мір". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе форуму.

Праект рэжысёраў Джасціна МакМілана, Крыстафера Неліуса і аператара Дэйва Макгуаера расказвае аб вяршынях майстэрства двух лепшых сёрфераў планеты - двухразовага чэмпіёна свету Тома Кэрала і яго бліжэйшага сябра і саперніка Роса Кларка-Джонса. Аднойчы метэаролаг Бен Мэтсан расказвае ім аб хвалі, вышынёй з небаскроб, і сёрферы вырашаюць яе пакарыць.

Карціна атрымала прэмію Аўстралійскай акадэміі кінематаграфічных і тэлевізійных мастацтваў - 2013 у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм", прыз глядацкіх сімпатый на міжнародным кінафестывалі ў Таронта (Канада) у 2012 годзе і іншыя прэстыжныя ўзгароды.

У час работы над фільмам прымяняліся найноўшыя 3D-тэхналогіі і абсталяванне. Мініяцюрныя 3D-камеры, выкарыстаныя пры здымках, даюць гледачам літаральна адчуць сябе ўнутры хвалі.

ХХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада. Як і ў мінулым годзе , кінатэатр "Мір" стане асноўнай пляцоўкай паказаў конкурсных і пазаконкурсных праграм дакументальнага кіно.

Арганізатарам форуму выступае Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі