У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Врс 2013

Міжнародны фестываль феерверкаў пройдзе ў Ваўкавыску 21 верасня

18 верасня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль феерверкаў пройдзе ў Ваўкавыску 21 верасня ў час раённых "Дажынак", прысвечаных заканчэнню ўборкі ўраджаю і ўшаноўванню ўдзельнікаў жніва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Ваўкавыскім райвыканкаме.

На свята запрошаны вядомыя піратэхнічныя каманды, прызёры міжнародных паказаў з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі. Лепшае піратэхнічнае шоу вызначыць судзейская калегія з удзелам прадстаўнікоў Расійскай піратэхнічнай асацыяцыі, асацыяцыі "БелПіратэхніка", Еўрапейскай піратэхнічнай асацыяцыі EUFIAS. Пасля заканчэння конкурснай праграмы піратэхнікаў адбудзецца гранд-феерверк ад расійскай кампаніі "Кальвін".

Пройдуць таксама міжнародныя спаборніцтвы па шатакан каратэ-до, выступленні творчых калектываў Гродзенскай вобласці і канцэрт А.Хлястова. Будуць працаваць гандлёвыя і кірмашовыя павільёны.

Пачатак фестывалю ў 12.00, піратэхнічныя шоу пачнуцца ў 21.00. У гэтым годзе арганізатары перанеслі дзейства з ускраіны ў цэнтр горада. Найбольш зручна феерверкі будзе назіраць са сцэнічнай пляцоўкі на плошчы па вул. К.Маркса, уваход на яе бясплатны, растлумачылі ў райвыканкаме.

У Гродзенскай вобласці сумяшчаць святы ўраджаю з разнастайнымі культурна-забаўляльнымі мерапрыемствамі, у тым ліку міжнароднага маштабу, становіцца добрай традыцыяй. Так, у Гродзенскім раёне на "Дажынкі" гасцей запрашаюць да шлюза Дамброўка на Аўгустоўскім канале, дзе працаўнікоў вёскі ўшаноўваюць у рамках міжнароднага фестывалю "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў". У Зэльве раённыя "Дажынкі" ўключаны ў праграму мерапрыемстваў кірмашу "Анненскі кірмаш".

Абласное свята ўраджаю будзе прымеркавана да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК і адбудзецца ў Ашмянах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску