Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2015

Міжнародная летняя школа беларусістыкі збярэ ў Мінску больш як 70 удзельнікаў з 9 краін

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 70 удзельнікаў з дзевяці краін свету абмяркуюць у Мінску моўную і культурную спадчыну Беларусі ў час Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, якая ўпершыню пройдзе з 25 жніўня па 7 верасня ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (РІВШ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Сярод замежных гасцей свята ў рабоце школы прымуць удзел студэнты з Венгрыі, Чэхіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Расіі, Кітая і Японіі. Яны прааналізуюць моўную, гістарычную і культурную спадчыну Беларусі ў форме розных камунікацыйных мерапрыемстваў.

Праграмай прадугледжаны аўдыторныя заняткі па практыцы беларускага маўлення (фанетыка, граматыка, развіццё вуснага і пісьмовага маўлення), а таксама спецыяльныя лекцыйныя курсы па розных аспектах беларускай мовы, гісторыі і культуры. Студэнты таксама будуць задзейнічаны ў інтэрактыўных занятках, майстар-класах і адукацыйных экскурсіях. Госці беларускай сталіцы наведаюць касцёл святых Сымона і Алены, Свята-Духаў кафедральны сабор, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", музей-запаведнік "Заслаўе", філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы "Вязынка".

У цырымоніі адкрыцця летняй школы прымуць удзел рэктар РІВШ Віктар Гайсёнак, прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ Аляксей Данільчанка, дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Роўда і старшыня Беларускага камітэта славістаў Аляксандр Лукашанец.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра маладзёжнай палітыкі РІВШ і БДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі