Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2018

Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню па барацьбе з тэрарызмам пройдзе ў Мінску

6 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню па пытаннях прадухілення і барацьбы з тэрарызмам адбудзецца ў Мінску 9-10 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства замежных спраў Беларусі і Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

"Ключавой асаблівасцю канферэнцыі з'яўляецца яе змест, які знаходзіцца на стыку двух вельмі актуальных выклікаў сучаснасці: барацьбы з тэрарызмам і кібербяспекі, - падкрэсліў Анатоль Глаз. - Канферэнцыя пазіцыянуецца як аб'яднальнае мерапрыемства шырокага фармату. Беларусь наведае кіраўніцтва АБСЕ, Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. У форуме прымуць удзел высокапастаўленыя прадстаўнікі краін - удзельніц АБСЕ і краін-партнёраў, кіраўніцтва СНД і АДКБ, прадстаўнікі бізнес-супольнасці, аўтарытэтных аналітычных структур".

Парадкам дня канферэнцыі прадугледжаны сесіі, на якіх будуць разгледжаны наступныя тэмы: умацаванне міжнародна-прававога супрацоўніцтва, у прыватнасці, імплементацыя міжнароднай нарматыўна-прававой базы па барацьбе з тэрарызмам, ахова важнейшых аб'ектаў інфраструктуры ад тэрарыстычных актаў. Асобная ўвага будзе ўдзелена барацьбе з тэрарызмам у сегменце анлайн. Шырокае выкарыстанне тэрарыстамі інтэрнэту і сацсетак стварае сур'ёзныя пагрозы для дзяржаў, нацыянальных устаноў, СМІ, прыватнага сектара і цывільнага грамадства. Прадугледжваецца, што праблематыка інтэрнэту будзе ключавой тэмай абмеркаванняў і дыскусій.

"Правядзенне гэтай канферэнцыі ў Мінску - чарговы практычны крок, які пацвярджае паслядоўную пазіцыю Беларусі па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферах, якія маюць аб'яднальны патэнцыял, такіх як барацьба з тэрарызмам і кібербяспека", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі