VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2015

Міжнароднае журы вызначыла пераможцаў "Лістападзіка-2015"

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае журы кінематаграфістаў вызначыла пераможцаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" ХXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прыз "За лепшы фільм для дзяцей" атрымала карціна "Хлопец-невідзімка" (Італія - Францыя; рэжысёр - Габрыэле Сальваторэс), прыз "За лепшы фільм для юнацтва" - "Прыватнае піянерскае-2" (Расія; рэжысёр - Аляксандр Карпілоўскі). За лепшую дзіцячую ролю ўзнагароджаны Сямён Траскуноў ("Прыватнае піянерскае-2"), за лепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме ўзнагароды ўдастоена Валерыя Галіно ("Хлопец-невідзімка").

Дыпломам Special mention адзначана "Залатое каралеўства" (ЗША, М'янма; рэжысёр - Браен Перкінс).

У дні фестывалю журы пад старшынствам дацкага рэжысёра і сцэнарыста Крысціяна Дзюэкера паглядзела восем карцін, стваральнікамі якіх сталі кінематаграфісты з Беларусі, Расіі, Нідэрландаў, Германіі, Італіі, Францыі, Эстоніі, Фінляндыі, ЗША, М'янмы, Швейцарыі, Канады. У судзейскую калегію ўвайшлі Алесія Скарса (Італія) і Міхаіл Тумеля (Беларусь).

Яшчэ адзін прыз фестывалю - "Залаты Лістападзік", які ўручаецца па выніках галасавання гледачоў, таксама дастаўся расійскаму фільму "Прыватнае піянерскае-2" Аляксандра Карпілоўскага.

Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" праводзіцца на кінафестывалі "Лістапад" з 1998 года. У ім прымаюць удзел мастацкія і анімацыйныя фільмы, разлічаныя на сямейны прагляд і адзначаныя ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" прымеркаваны да 120-годдзя сусветнага кінематографа, юбілей якога адзначаецца ў 2015 годзе. Дэвіз сёлетняга фестывалю - "Асалода для вачэй". Фестываль праходзіць у Мінску з 6 па 13 лістапада. Праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход