Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Май 2016

"Музы Нясвіжа - 2016" збяруць меламанаў 19-21 мая

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХI свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" пройдзе 19-21 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

У праграме свята - спектакль заслужанага аматарскага калектыву Беларусі тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку "Як скажаш, дарагая". У Нясвіжскай гарадской ратушы адбудзецца канцэрт "Шэдэўры беларускай музыкі для духавых інструментаў" у выкананні ансамбляў флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў. Таксама запланаваны гала-канцэрт беларускай музыкі "Беларускія віртуозы ў творчым руху", які пройдзе ў Нясвіжскім цэнтры культуры і адпачынку.

Упершыню ў Нясвіжскім касцёле адбудзецца выступленне струннага аркестра і яго салістаў "Адвечная музыка пад купалам Нясвіжскай святыні", а ў тэатральнай зале Палацавага ансамбля - канцэрт камерных калектываў "У гонар нясвіжскіх маэстра" (да 270-годдзя Яна Голанда і 265-годдзя Мацея Радзівіла).

Заключным акордам "Муз Нясвіжа - 2016" стане святочны канцэрт эстраднай песні і музыкі "Прыгадваем любімыя матывы", які прадставіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел салісты аркестра - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Сярод іх заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, а таксама Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Валерыя Грыбусава, Алеся Дзяржавец, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Прыма-Вера, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст.

Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" займае асаблівае месца ў беларускай культуры. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца Мінскім аблвыканкамам, Нясвіжскім райвыканкамам і Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі, мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам якога з'яўляецца народны артыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і горада Нясвіжа, прафесар Міхаіл Фінберг. Менавіта з Нясвіжа пачаўся маштабны праект аркестра, накіраваны на духоўнае і эстэтычнае выхаванне насельніцтва малых гарадоў краіны, якія вылучаюцца сваім яркім гістарычным і культурным мінулым.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі