11 лістапада, Гродна /Таццяна Вішнеўская -БЕЛТА/. Будаўніцтва музея тэхнікі пачалося каля Гродна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
Паводле яго слоў, музейны комплекс плошчай 22 га ствараецца як філіял Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
Ужо выкананы архітэктурны праект, які прадугледжвае ўзвядзенне адміністрацыйнага корпуса будучага музея, добраўпарадкаванне адкрытых экспазіцыйных пляцовак для буйнагабарытнай тэхнікі, парковак, навесаў для экспанавання малых прадметаў. У адміністрацыйным будынку размесцяцца касы, зона адпачынку. Корпус будзе абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі безбар'ернага асяроддзя.
У музеі плануецца размясціць тэхніку, якая выкарыстоўвалася раней у розных галінах народнай гаспадаркі, у тым ліку рарытэтную: сельскагаспадарчыя і іншыя машыны, плугі, сячкарні, сеялкі, трактары, камбайны, магчыма, і гусенічныя, аўтамабілі з паўвекавой гісторыяй. Таксама прымаюцца транспартныя павозкі, конныя касілкі, малатарні і іншыя віды старой тэхнікі, абсталявання. Цяпер прадаўжаецца збор экспанатаў.
Музей будзе размяшчацца непасрэдна каля агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы" і гарналыжнай трасы, якая будуецца.
Праект па будаўніцтву фінансуецца з мясцовага бюджэту, ужо асвоена больш як Br1 млрд.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|