У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Врс 2015

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці з 7 верасня можна наведаць без папярэдняга запісу

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці з 7 верасня запрашае ўсіх жадаючых без папярэдняга запісу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў музеі.

Індывідуальным наведвальнікам больш не трэба папярэдне запісвацца і загадзя прадастаўляць інфармацыю аб сабе, як гэта патрабавалася раней. Дастаткова паказаць дакумент, што засведчвае асобу, і купіць білет на наведванне экспазіцыі. Арганізаваным групам (не больш як 30 чалавек) неабходна ўнесці звесткі аб сабе ў табліцу, размешчаную на сайце музея, не пазней як за дзень да наведвання і пераслаць яе на электронны адрас музея або прынесці ў друкаваным выглядзе.

У музеі кожную гадзіну праходзяць экскурсіі, першая з іх пачынаецца ў 10.00.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыты ў 2012 годзе, у ім прадстаўлены ўсе аспекты гісторыі Беларусі з 90-х гадоў ХХ стагоддзя і да нашых дзён: дзяржаўна-палітычны лад Беларусі, сацыяльна-эканамічнае і навуковае развіццё краіны, культурнае і спартыўнае жыццё рэспублікі, этнаканфесійная сфера і міжнародныя адносіны сучаснай Беларусі. У музеі экспануюцца арыгінальная трыбуна, за якой прыносіцца прысяга Прэзідэнта, зорка "Героя Беларусі", макет беларускага касмічнага апарата, Гран-пры "Славянскага базару", залаты алімпійскі медаль "Сочы-2014", падарункі Прэзідэнту і іншыя ўнікальныя прадметы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс