Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2015

Музеі Марка Шагала ў Беларусі і Францыі маюць намер развіваць супрацоўніцтва

3 снежня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Музеі Марка Шагала ў Віцебску і Ніцы (Францыя) маюць намер развіваць супрацоўніцтва. Узаемная зацікаўленасць у пашырэнні кантактаў выказана 3 снежня ў час наведвання Віцебска прадстаўнікамі музея Ніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава.

Дырэктар Нацыянальнага музея Марка Шагала ў Ніцы Ані Допфер і захавальнік музея Бланш Грынбаум-Салгас прыбылі ў Беларусь для абмеркавання арганізацыі ў 2017 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі (Мінск) выстаўкі работ Марка Шагала, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння мастака.

Прыехаўшы ў Беларусь, французскія госці не маглі не пабываць на радзіме мастака. У Віцебску яны наведалі Арт-цэнтр Марка Шагала, Мастацкі музей і Дом-музей Марка Шагала. "Два музеі Марка Шагала - у Віцебску і Ніцы - зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва. Ані Допфер з'яўляецца кіраўніком французскага музея не так даўно, і яна была прыемна ўражана ўбачаным", - адзначыла Ірына Воранава.

Дырэктар віцебскага музея таксама выказала надзею, што пашырэнне супрацоўніцтва і ўстанаўленне больш цесных кантактаў дапаможа развеяць стэрэатып, які бытуе ў некаторых краінах, што Шагал нарадзіўся ў маленькай вёсцы. "Госці пераканаліся, што Віцебск - адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі, які па-еўрапейску ўтульны, гасцінны і беражліва захоўвае гістарычную памяць", - сказала на заканчэнне яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі