Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Врс 2015

Мсціслаў стане ўдзельнікам сумеснага праекта ЕС і Савета Еўропы COMUS

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі горад Мсціслаў стане ўдзельнікам сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы "Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў" (COMUS). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

Прэзентацыя гістарычнага горада адбудзецца на ўстановачным пасяджэнні II праграмы Еўрапейскага саюза ў сферы культуры "Усходняга партнёрства", арганізаваным пры тэхнічнай падтрымцы Брытанскага савета і грамадскай праграмы Савета Еўропы "Арыентаваныя на супольнасці гарадскія стратэгіі ў гістарычных гарадах", што пройдзе ў Тбілісі 17-18 верасня.

Удзельнікамі сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы з'яўляюцца 6 краін: Беларусь, Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія. Кожная краіна вызначыла гістарычны горад, які стане пляцоўкай для сустрэч экспертаў, арганізацыі семінараў, майстар-класаў замежных спецыялістаў. На пасяджэнні ў сталіцы Грузіі запланаваны прэзентацыі шасці гарадоў краін - удзельніц праекта.

Праект арыентаваны на рэвіталізацыю гістарычных гарадоў з прыцягненнем маштабных інвестыцый як унутры краіны, так і за яе межамі. Яго задача - прапанаваць нейкі інструмент мясцовай супольнасці ў пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, навучыць выкарыстоўваць існуючую гісторыка-культурную спадчыну на тэрыторыі гістарычнага цэнтра і атрымліваць выгаду ад яе выкарыстанне, расказала Наталля Хвір.

У праекце COMUS для Беларусі найбольш прывабным і актуальным з'яўляецца яго накіраванасць на вырашэнне практычных задач інтэграцыі культурнай і прыроднай спадчыны ў сацыяльнае і эканамічнае жыццё малых і сярэдніх гістарычных гарадоў, прыцягненне мясцовых жыхароў для выпрацоўкі агульнага будучага развіцця іх месц пражывання. Далучыўшыся да праекта COMUS, Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць прытрымлівацца канкрэтных мэт і метадалогіі COMUS, якія супадаюць з нацыянальнымі прыярытэтамі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця гістарычных гарадоў.

У Тбілісі адбудзецца падпісанне прадстаўнікамі культурных ведамстваў краін мемарандума аб далучэнні да праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі