Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Май 2017

Мірскі замак 18 мая далучыцца да акцыі "Ноч музеяў"

Мірскі замак 18 мая далучыцца да акцыі "Ноч музеяў"

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мірскі замак 18 мая далучыцца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" з праграмай "Рэха Міра...". Аб гэтым БЕЛТА паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю музея "Замкавы комплекс "Мір" Анаіт Арзуманян.

Міжнародны дзень музеяў традыцыйна адзначаецца 18 мая. Анаіт Арзуманян звярнула ўвагу, што ў сувязі з гэтым Мірскі замак штогод рыхтуе для наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты, і бягучы год выключэннем не будзе.

Так, з 10.00 да 18.00 уваход на экспазіцыі паўночнага корпуса, паўночна-заходняй і цэнтральнай вежаў замка будзе бясплатным, а пасля 18.00 і да 21.00 можна будзе бясплатна наведаць міжнародную выстаўку "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII ст.".

У 17.00 у мансарднай частцы паўночнага корпуса адбудзецца адкрыццё выстаўкі акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса "Паэзія руін".

У 20.00 арганізатары запрашаюць жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўнай музейнай праграме "У госці да Пане Каханку" сумесна з ансамблем цыганскай песні "Джана Рома" (г. Ашмяны).

Іншыя беларускія ўстановы таксама рыхтуюцца да папулярнай міжнароднай акцыі. Напрыклад, 20 мая Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіць святочную праграму "Ноч музеяў - 2017. Горад засынае, прачынаецца музей...".

Паводле слоў арганізатараў, з надыходам вечара экспазіцыя ажыве: танкісты, лётчыкі, зенітчыкі, стралкі, партызаны, падпольшчыкі, ваенныя карэспандэнты, медсёстры і іншыя персанажы ваенных гадоў запоўняць залы. Яны раскажуць аб музейных прадметах і інсталяцыях, пакажуць эпізоды з ваеннага жыцця і нават прапануюць наведвальнікам у іх паўдзельнічаць. Пачатак у 18.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі