У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2016

Мірны выйшаў у трэці раўнд Australian Open

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя матчы адбыліся на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі (14-ы нумер пасеву) у другім раўндзе сустракаліся з бразільцамі Томасам Белучы і Марсэла Дэмалінэрам і перамаглі ў трохсэтавым матчы - 5:7, 7:6 (7:2), 6:4.

Знакавай падзеяй стала вікторыя легендарнага швейцарскага тэнісіста Роджэра Федэрэра над балгарынам Грыгарам Дзімітравым (6:4, 3:6, 6:1, 6:4) у трэцім раўндзе адзіночнага разраду. Гэта перамога стала для Федэрэра 300-й на турнірах "Вялікага шлема". Больш такіх вікторый толькі ў Марціны Наўрацілавай - 306.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў трэці круг, дзе яе саперніцай 23 студзеня будзе японская тэнісістка Наомі Асака (127). У першым крузе Вікторыя Азаранка разграміла бельгійку Элісан Ван Эйтванк (43) - 6:0, 6:0, потым упэўнена перайграла чарнагорку Данку Ковініч (54) - 6:1, 6:2. Вікторыя Азаранка з'яўляецца двухразовай пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, выйграўшы турнір двойчы запар (2012, 2013).

Першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца 31 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс