Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Jun 2015

Мошчы святога князя Уладзіміра будуць знаходзіцца ў Мінску з 27 чэрвеня па 1 ліпеня

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мошчы святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра будуць знаходзіцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы з 27 чэрвеня па 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай праваслаўнай царкве.

Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, доступ да мошчаў будзе ажыццяўляцца наступным чынам: 27 чэрвеня пакланіцца святыні можна будзе з 20.00 (пасля завяршэння ўсяночнага трывання) да 23.00, 28 чэрвеня - з 6.00 да 9.00 і з 12.00 да 23.00, 29 і 30 чэрвеня - з 7.00 да 23.00, 1 ліпеня - з 7.00 да 14.00.

Каўчэг з часткай мошчаў святога князя быў дастаўлены ў Беларусь Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 20 чэрвеня. 21-24 чэрвеня мошчы знаходзіліся ў Брэсце, 24-27 чэрвеня - у Гродне. З 1 па 4 ліпеня святыня будзе знаходзіцца ў Магілёве, 4-7 ліпеня - у Віцебску. Затым каўчэг накіруецца ў Смаленск, адтуль прадоўжыць сваё падарожжа па гарадах Расіі.

Князь Уладзімір быў пахаваны 15 ліпеня 1015 года ў мармуровым саркафагу ў Дзесяціннай царкве ў Кіеве. У далейшым царква была разбурана, а саркафаг з астанкамі князя доўгі час быў пад руінамі, пакуль у 1635 годзе па ўказанні мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Пятра (Магілы) руіны не былі разабраны і пахаванне не было знойдзена. Тады частка мошчаў вялікага князя была перададзена ў Маскву цару Міхаілу Фёдаравічу, дзе яны знаходзіліся ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. У савецкі перыяд і да нядаўняга часу святыня захоўвалася ў фондах Музеяў Маскоўскага Крамля. У 2010 годзе мошчы ў арыгінальным каўчэгу былі ўрачыста перададзены РПЦ і размешчаны ў кафедральным саборным храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. З таго часу мошчы былі даступны для пакланення

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі