Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Jun 2020

Міністэрства аховы здароўя выключыла 14 дзяржаў з пераліку краін з COVID-19

Міністэрства аховы здароўя выключыла 14 дзяржаў з пераліку краін з COVID-19
Фота з архiва

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, выключаны яшчэ 14 дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя на падставе прынятых крытэрыяў актуалізавала пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Па стане на 25 чэрвеня з пераліку дадаткова выключаны 14 дзяржаў. Гэта Аўстралія, Егіпет, Ізраіль, Грузія, Канада, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Казахстан, Рэспубліка Карэя, Сінгапур, ЗША, Турцыя і Японія.

"Людзі, якія прыехалі з гэтых краін, не абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь. У адносінах да асоб, якія прыбылі ў Беларусь з краін, выключаных 25 чэрвеня з пераліку, далейшае знаходжанне ў самаізаляцыі не патрабуецца", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі