Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2020

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання ў самаізаляцыі

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання ў самаізаляцыі
Фота з архiва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання грамадзян у самаізаляцыі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства нумар 49 ад 8 мая 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Тэрміны самаізаляцыі грамадзянам Беларусі, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства прадаўжаюцца, калі пры паўторным правядзенні лабараторнага даследавання біялагічнага матэрыялу атрыманы станоўчы вынік на COVID-19 у асобы, якая мае гэту інфекцыю, або кантакту першага ўзроўню. Таксама гэта датычыцца тых выпадкаў, калі ў апошні дзень устаноўленага перыяду самаізаляцыі не завершаны медагляд кантакту першага ўзроўню па COVID-19.

Пасля таго, як атрымана інфармацыя аб наяўнасці падстаў для прадаўжэння тэрмінаў самаізаляцыі, такім грамадзянам дадаткова ўручаць патрабаванне аб выкананні правіл паводзін на гэты перыяд з пазначэннем канкрэтных тэрмінаў.

У некаторых выпадках могуць скараціць тэрміны знаходжання ў самаізаляцыі тых, хто прыбыў у Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта магчыма пры звароце чалавека, які прыбыў у рэспубліку для аказання спецыялізаванай, у тым ліку высокатэхналагічнай, медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя. Аб гэтым таксама можа хадайнічаць арганізацыя, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, калі размова ідзе аб замежных спецыялістах, якія прыбываюць у краіну для выканання работ (аказання паслуг) па заключаных з імі дагаворах.

Для скарачэння тэрмінаў самаізаляцыі грамадзяне пасля прыбыцця ў Беларусь могуць звярнуцца ў арганізацыі аховы здароўя пры наяўнасці адмоўнага выніку лабараторнага даследавання, выкананага не пазней за два дні да даты перасячэння дзяржграніцы. Аб прынятым рашэнні праінфармуюць таго, хто звярнуўся, органы ўнутраных спраў (калі патрабаванне выдадзена супрацоўнікам органаў унутраных спраў) і тэрытарыяльны орган або ўстанову, што ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд, па месцы часовага знаходжання чалавека. Пры гэтым яго перастаюць наведваць для ацэнкі выканання патрабавання.

Што датычыцца хадайніцтва аб скарачэнні тэрмінаў самаізаляцыі замежных спецыялістаў, то яно накіроўваецца ў тэрытарыяльную арганізацыю аховы здароўя кампаніяй-рэзідэнтам не пазней як за пяць рабочых дзён да іх прыбыцця. Рашэнне прымаецца на працягу чатырох рабочых дзён пасля атрымання такога хадайніцтва па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі і ўстановамі, што ажыццяўляюць дзяржсаннагляд. Па месцы часовага знаходжання замежных спецыялістаў праводзяць неабходныя санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы, і пры наяўнасці ў іх адмоўных вынікаў лабараторнага даследавання, выкананага не пазней за два дні да даты перасячэння граніцы, наведванне для ацэнкі выканання патрабавання аб самаізаляцыі спыняецца.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі